Вы тут

Беларуска-польскі бізнес-форум пройдзе ў Мінску 26 сакавіка


У беларуска-польскім бізнес-форуме, які пройдзе ў Мінску 26 сакавіка, прымуць удзел больш за 100 бізнесменаў дзвюх краін. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.


Плануецца, што ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт Польскай гаспадарчай палаты Анджэй Арандарскі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў. На бізнес-форуме будуць разгледжаны перспектывы беларуска-польскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, адбудуцца прэзентацыі дзелавога клімату дзвюх краін.

Запланаваны В2В-перамовы паміж прадстаўнікамі беларускіх дзелавых колаў і польскіх прадпрыемстваў, якія працуюць у сферах будаўніцтва, укаранення біягазавых тэхналогій, вытворчасці прадуктаў харчавання, тытунёвай прадукцыі, аўтазапчастак, мэблі, прадукцыі з чыгуну, абсталявання для харчовай прамысловасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.