Вы тут

Рынак адходаў у Кітаі дасягне трыльёна долараў


У гэтым сектары створаць 40 мільёнаў новых працоўных месцаў.


Дзяржсавет Кітая апублікаваў пілотны праект па стварэнні ”гарадоў без адходаў”.  У гэтым годзе гэты праект будзе ўкаранёны ў 10 пілотных кітайскіх гарадах, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 Праект уяўляе сабой мадэль развіцця гарадоў і перадавую канцэпцыю кіравання гарадамі.  Ён накіраваны на садзейнічанне стварэнню мадэлі экалагічна чыстага развіцця горада і “зялёнага” ладу жыцця гараджан і будзе спрыяць памяншэнню крыніц утварэння цвёрдых адходаў і ўтылізацыі смецця ў горадзе.

 Акрамя экалагічнай і сацыяльнай эфектыўнасці, праект таксама здольны прыносіць краіне эканамічныя выгады.  Згодна з ацэнкай, да 2030 года аб'ём рынку сартавання і перапрацоўкі цвёрдых адходаў дасягне 7 трлн юаняў (каля 1 трлн долараў), пры гэтым будзе створана каля 40 млн новых працоўных месцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.