Вы тут

У Мінску ўпершыню пройдзе забег абяцанняў


20 красавіка ў мінскім парку Перамогі пройдзе забег "Я абяцаю!", прысвечаны выкананню абяцанняў самому сабе, паведамілі арганізатары, стваральнікі праекта IMPROVE. 


Фота: Аляксандр Шэлегаў

Траса пачынаецца з сімвалічных паўтара кіламетраў, таму ў мерапрыемстве змогуць прыняць удзел нават тыя, хто займаецца спортам рэдка і нават увогуле ніколі не бегалі. Для больш упэўненых у сабе аматараў спорту ёсць магчымасць прайсці 3, 5, 10 і 15 кіламетраў.

- Кожны бягун зможа даць сабе абяцанне або паставіць мэту - на год, сезон ці ўвогуле на жыццё, якую запіша на сваім стартавым нумары. І гэта стане кропкай А, пачаткам руху ў бок дасягнення запланаванага, - распавялі арганізатары забегу Вадзім Сіманаў і Максім Малчанаў. - Яшчэ адна мэта мерапрыемства - дапамагчы сабраць сродкі на лячэнне людзей з анкалагічнымі захворваннямі, падапечных фонду "Шанец".

Удзельнікі атрымаюць імянны нумар, а ў тых, хто прабяжыць 5-15 кіламетраў будзе і электронны хранаметраж (таймінг). У парку арганізуюць месцы для перапранання і захоўвання рэчаў падчас забегу, першую медыцынскую дапамогу, пітную ваду. Таксама жадаючыя змогуць падсілкавацца у фудтраках (кафэ-фургонах). 

Атрымаць дадатковую інфармацыю, даведацца кошт забегу і зарэгістравацца можна на сайце мерапрыемства. 

Юлія АДАМОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.