Вы тут

Косінец правёў прыём грамадзян у Барысаўскім райвыканкаме


Дзяржаўным служачым трэба ставіцца да праблем людзей як да сваіх, ставіць сябе на іх месца. Такую выснову агучыў памочнік Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец па выніках амаль пяцігадзіннага прыёму грамадзян у Барысаўскім райвыканкаме.


Як паведамляе БелТА, усяго было разгледжана 18 заяў, у тым ліку шэсць без папярэдняга запісу. Сярод пытанняў у асноўным жыццёвыя: рамонт жылля і дарог, самавольнае будаўніцтва, вода- і цеплазабеспячэнне дамоў, добраўпарадкаванне двароў, аказанне медыцынскай дапамогі, садзейнічанне занятасці і пенсійнае забеспячэнне, а таксама праблемы прыватнага парадку, канфлікты паміж суседзямі. Некаторыя грамадзяне прыйшлі па дапамогу ў вырашэнні асабістых пытанняў: паспрыяць вяртанню грошай за набыты пыласос, дапамагчы з залічэннем у працоўны стаж няўлічанай вайсковай службы. Была і скарга на наймальнікаў, якія не працягнулі кантракт без аб'ектыўнай прычыны.

Аляксандр Косінец спагадліва ставіўся да праблем заяўнікаў і даваў парады, перанакіроўваў у кампетэнтныя органы, тлумачыў парадак дзеянняў. Асобную ўвагу памочнік Прэзідэнта звярнуў на сітуацыю на рынку працы Барысава ў цэлым.

«Амаль ніводнага пытання ўзроўню памочніка Прэзідэнта не было, — рэзюмаваў вынікі прыёму Аляксандр Косінец. — На месцах усё залежыць ад кадраў. Разглядаючы любое пытанне, трэба ставіць сябе на месца чалавека. Там, дзе трэба дапамагчы, — дапамагаць, дзе падказаць, — падказваць. І не дапускаць канфліктных сітуацый.

Між іншым, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі падчас планавых выязных прыёмаў грамадзян у рэгіёнах правяраюць, як мясцовыя ўлады вырашаюць пытанні, накіраваныя падчас акцыі «Ваша пытанне Прэзідэнту» пры падрыхтоўцы і правядзенні «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». Ёсць магчымасці звярнуцца да прадстаўнікоў Адміністрацыі 4 і 5 красавіка ў жыхароў Драгічынскага, Мазырскага, Сенненскага, Астравецкага і Дрыбінскага раёнаў. Пазней выязныя прыёмы працягнуцца.

Загаловак у газеце: Усё залежыць ад кадраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.