Вы тут

Другі форум высокага ўзроўню «Пояс і шлях» пройдзе ў Пекіне


Мерапрыемства мяркуюць правесці ў трэцяй дэкадзе красавіка.


Другі Форум высокага ўзроўню па міжнароднаму супрацоўніцтву ў рамках «Пояса і шляху» пройдзе ў трэцяй дэкадзе красавіка бягучага года ў Пекіне, паведаміў начальнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн«.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ужо накіраваў запрашэнні кіраўнікам адпаведных краін прыняць удзел у форуме, падкрэсліў ён. У прыватнасці старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін запрасіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку ўзяць удзел у другім міжнародным форуме вышэйшага ўзроўню «Адзін пояс, адзін шлях».

Галоўная тэма маючага адбыцца форуму «Сумеснае будаўніцтва ’Пояса і шляху’, адкрыццё выдатнай будучыні». У рамках форуму пройдзе цырымонія адкрыцця форуму, саміт за круглым сталом, сустрэча на высокім узроўні, тэматычныя падфорумы і канферэнцыя прадпрымальнікаў.

Прадстаўнікі больш чым ста краін, у тым ліку каля 40 кіраўнікоў замежных краін, пацвердзілі сваю гатоўнасць удзельнічаць у форуме. Кітай спадзяецца, што ўдзельнікі сустрэчы сумесна падвядуць вынікі супрацоўніцтва ў рамках «Пояса і шляху», а таксама намецяць новы план супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.