Вы тут

Сёлета павінен адбыцца першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана


Падрыхтоўку да яго абмеркавалі падчас сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй Ташкенцкай вобласці Рэспублікі Узбекістан, якую ўзначальваў хакім вобласці Гуламжон Ібрагімаў.


Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, асаблівую ўвагу падчас сустрэчы бакі аддалі правядзенню першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, які пройдзе ў 2019 годзе. Савет Рэспублікі актыўна працуе над яго падрыхтоўкай, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Спікер верхняй палаты парламента прапанаваў абмеркаваць магчымасці ўмацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва, пашырэння дагаворна-прававой базы паміж краінамі. Ён падкрэсліў, што ў апошнія два гады супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана прыкметна актывізавалася. Гэта абумоўлена рэалізацыяй дамоўленасцяў, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту лідара нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан, што адбыўся летась у сярэдзіне верасня. Рэалізуецца план мерапрыемстваў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Ідзе праца над новымі сумеснымі праектамі ў лёгкай прамысловасці, машынабудаванні, абутковай прамысловасці, фармгаліне, сельскай гаспадарцы.

Асаблівую цікавасць Узбекістан праяўляе да беларускіх інавацый і навукова-тэхнічнай сферы, падкрэсліў міністр інавацыйнага развіцця Узбекістана Ібрахім Абдурахмонаў. Паводле яго слоў, у цяперашні час вывучаецца магчымасць адкрыцця з двюх навукова-даследчых лабараторый — на тэрыторыі Узбекістана і ў Беларусі. Абмяркоўваюцца канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж навуковымі супольнасцямі дзвюх краін, прапрацоўваюцца сумесныя праекты.

З улікам вялікай цікавасці да навукі і інавацый Міхаіл Мясніковіч прапанаваў сумесна правесці Форум навуковых ідэй. Гэта дапамагло б вучоным і бізнесу вызначыць сферы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і эфектыўна пабудаваць сумесную працу.

У сваю чаргу кіраўнік дэлегацыі Гуламжон Ібрагімаў падкрэсліў, што ў дзвюх краін ёсць добрыя перспектывы развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва. Правядзенне першага Форуму рэгіёнаў будзе садзейнічаць умацаванню партнёрскіх сувязяў паміж рэгіёнамі і гарадамі. Дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзяржаў, садзейнічаюць паспяховаму ўмацаванню двухбаковага партнёрства, адзначыў ён.

Загаловак у газеце: Дзеля пашырэння сувязяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.