Вы тут

Вынікі рэкламнай гульні «Звязда» — руплівым гаспадарам!»


Ад «Звязды»... Гаспадарам...

Тупее слых,

Слабее зрок,

І галава ўжо не тая...

Але ж выпісваю «Звязду»!

Чытаю...

Прыкладна так пісаў пра сябе адзін з адданых сяброў газеты ў свае амаль 90!

Не ў памяці ўжо, ці дасылаў ён карткі на розыгрыш прызоў? Магчыма, і не. Але ж хто-ніхто па-ранейшаму, з квартала ў квартал, робіць гэта, каб потым было на што паспадзявацца, пачакаць, што пакажа розыгрыш, каб пасля яго цяжка ўздыхнуць (маўляў, зноўку міма!) альбо...

Гэта ўжо традыцыя: лёс звяздоўскіх прызоў вырашаюць зусім не звяздоўцы, — дзелавыя партнёры газеты, яе чытачы, то-бок госці. На гэты раз у канферэнц-зале газеты мелі шчасце прымаць арганізатара продажаў «Белсаюздрука» Наталлю Віктараўну Таўстыку і адданых падпісчыкаў «Звязды» мінчан Таццяну Віктараўну Камчыц і Міхаіла Барысавіча Шляхціна (на здымку). Менавіта яны (і, дарэчы, вельмі прыгожыя людзі!) з нашага чароўнага капелюша выцягвалі карткі шчасліўчыкаў. Такім чынам,

дрыль Bоsсh Еаsуlmрасt 500 выйгралі:

  • Аляксей Васілевіч Шчэрба, г. Кобрын Брэсцкай вобласці;
  • Сцяпан Сцяпанавіч Даргель, в. Воўкаўшчына Мёрскага раёна Віцебскай вобласці;
  • Ірына Віктараўна Дзянісенка, г. Гомель Гомельскай вобласці;
  • Чэслаў Станіслававіч Найловіч, в. Жалабы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Міхаіл Іванавіч Мірановіч, в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці;
  • Віктар Уладзіміравіч Дзёмічаў, г. Клецк Мінскай вобласці;
  • Таццяна Іванаўна Цяцеркіна, г. Мінск.

Суперпрыз — універсальны набор інструментаў Yаtо — выйграла Аксана Уладзіміраўна Белікава, г. Мінск.

Віншуем шчасліўчыкаў!

Тым жа, каго ўдача (і, магчыма, зноў) абмінула, яшчэ раз скажам: не засмучайцеся. Выпісвайце «Звязду», прысылайце карткі на розыгрыш... Вам таксама пашанцуе!

Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Звязда» — руплівым гаспадарам!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

Рэкламная гульня «Звязда» — руплівым гаспадарам!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 27.02.2019 г. (пасведчанне № 3495) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 7 сакавіка да 30 чэрвеня 2019 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на другі квартал або першае паўгоддзе 2019 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 158 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Фо­та Ган­ны ЗА­НКА­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.