Вы тут

У Буда-Кашалёўскім раёне ліцэіст сагнаў "Амкадор"


Адбылося гэта з тэрыторыі прыватнага прадпрыемства, паведамляе сайт МУС.


У сярэдзіне дня на прасёлкавай дарозе супрацоўнікі Дэпартамента аховы затрымалі 17-гадовага гамяльчаніна. Малады чалавек раз’язджаў па наваколлі на сагнаным трактары з каўшом.

З моманту здзяйснення злачынства прайшло не больш за паўгадзіны. Было ўстаноўлена, што непаўналетні ліцэіст праз агароджу прабраўся на тэрыторыю прыватнага прадпрыемства, знайшоў там незачынены “Амкадор” з ключамі і вырашыў на ім пакатацца. Зламысніка не спынілі нават зачыненыя вароты са шлагбаумам, якія ён папросту знёс. Вартаўнік, якая ў гэты час абыходзіла тэрыторыю, пачула гук працуючай тэхнікі, але перашкодзіць зламысніку не змагла. Падчас затрымання юнак паводзіў сябе дзіўна, магчыма ён знаходзіўся пад уздзеяннем нейкіх рэчываў. Заключэнне эксперта па гэтаму моманту будзе гатова пазней. Свой учынак хлопец патлумачыў тым, што, маўляў, хацеў некаму дапамагчы выкапаць яму.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.