Такое меркаванне падчас наведвання індустрыяльнага парка «Вялікі камень» выказаў карэспандэнт кітайскага тэлеканала JSBC Чэн Чаа, перадае БелТА.
«Вялікі камень»— першы аб'ект, які падчас прэс-тура наведалі кітайскія журналісты. Шэф-карэспандэнт міжнароднага радыё Кітая ў Расіі Ван Ююнь заўважыла, што ёй цікава паглядзець, што ўжо зроблена з дня старту ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». «Мы ведаем, што індустрыяльны парк — выдатны прыклад супрацоўніцтва, — адзначыла журналіст. — У гэтага праекта вельмі добрыя перспектывы».
Як вядома, у Беларусі адбываецца прэс-тур кітайскіх журналістаў, які будзе доўжыцца да 20 красавіка. Ён арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім аблвыканкамам.
Фота БелТА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.