Вы тут

Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у развіцці канкурэнцыі на фармрынку


Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у сферы развіцця канкурэнцыі на фармацэўтычным рынку. Аб гэтым ішла размова ў час другога сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Прэзідыума Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС Расіі), якое адбылося 17 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.


У час пасяджэння былі падведзены вынікі выканання плана сумесных мерапрыемстваў антыманапольных ведамстваў па развіцці канкурэнцыі на сацыяльна значных рынках, а таксама вызначаны стратэгічныя напрамкі сумеснай работы на бліжэйшую перспектыву. З мэтай развіцця канкурэнцыі на фармацэўтычным рынку, зніжэння цэн на лекавыя сродкі прынята рашэнне прадоўжыць работу па ўдасканаленні рэферэнтнай сістэмы цэнаўтварэння. Акрамя таго, беларускі бок разгледзіць вопыт Расіі ў пытанні ўвядзення інстытута прымусовага патэнта, які прызначаны стаць эфектыўным інструментам, што гарантуе грамадзянам фармацэўтычную бяспеку ў выпадку адмовы праваўладальніка пастаўляць на рынак тыя ці іншыя жыццёва важныя лякарствы.

Таксама на пасяджэнні разгледжаны перспектыўныя напрамкі сумеснай работы на рынку паслуг сувязі. Прынята рашэнне прадоўжыць работу па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы згодна з рэзалюцыяй Вышэйшага дзяржаўнага савета СД ад 30 чэрвеня 2017 года нумар 3.

Бакі актывізуюць работу па ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны канкурэнцыі, падпісанага ў Маскве 27 лютага 2019 года. Пагадненне з'яўляецца першым двухбаковым беларуска-расійскім міжнародным дагаворам, які замацоўвае інструменты практычнага ўзаемадзеяння антыманапольных органаў пры правапрымяненні (напрыклад, у пытаннях абмену інфармацыяй, правядзення асобных працэсуальных дзеянняў, каардынацыі правапрымяняльнай дзейнасці). У далейшым запланавана стварэнне сумеснага беларуска-расійскага экспертнага савета па пытаннях развіцця канкурэнцыі на значных рынках.

Таксама разглядалася пытанне "паралельнага імпарту", якое прадаўжае заставацца дыскусійным як на пляцоўцы Саюзнай дзяржавы, так і на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. Па гэтым пытанні прынята рашэнне арганізаваць пад эгідай Саюзнай дзяржавы ў Мінску сумесны семінар з удзелам кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Расіі.

Пасяджэнне адбылося пад старшынствам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзіміра Калтовіча і кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Ігара Арцем'ева.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.