Вы тут

Куды пералічваць грошы за суботнік?


Міністэрства фінансаў устанавіла парадак пералічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, які пройдзе сёння, паведамляе БелТА.


Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама іншыя арганізацыі пералічваюць грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, на асобныя банкаўскія рахункі рай- і гарвыканкамаў.

Калі ў рэспубліканскім суботніку ўдзельнічаюць некамерцыйныя арганізацыі, то па рашэнні іх калектываў грошы ўносяцца наяўнымі на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або пералічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак арганізацыі з наступным пералікам іх на такія рахункі.

Раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты штодня пералічваюць грашовыя сродкі, атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка, на асобныя рахункі абласных выканаўчых камітэтаў. Аблвыканкамы і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт кожны дзень пералічваюць 50% грашовых сродкаў на асобны банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў па ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным банку.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.