Вы тут

Мабільныя прылады перамаглі камп’ютары


«Даклад па развіцці інтэрнэта ў Кітаі» апублікаваны кампаніяй Wangsu, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У ім ацэньваюцца сітуацыя з развіццём розных сфер ў кітайскім інтэрнэце і змены ў звычках інтэрнэт-карыстальнікаў краіны. Згодна з дакладам, паказчык выкарыстання мабільных прылад у розных раёнах Кітая нашмат вышэй каэфіцыента прымянення персанальных камп’ютараў.

Летась каэфіцыент распаўсюджвання інтэрнэту ў КНР (колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў/колькасць насельніцтва) дасягнуў 57,7%, што вышэй на 4% параўнанні з 2017 годам. У больш за 80% правінцый краіны каэфіцыент распаўсюджвання інтэрнэту перавышае 50%.

У дакладзе адзначаецца, што ў мінулым годзе паказчык выкарыстання мабільных прылад па ўсёй краіне перавысіў аналагічныя дадзеныя па выкарыстанні персанальных камп’ютараў. Колькасць наведванняў інтэрнэт-старонак з IP-адрасоў мабільных прылад вышэй, чым з камп’ютараў, каэфіцыент распаўсюджвання мабільных апаратаў у краіне перавысіў 80%. У 18 адміністрацыйных адзінках гэты паказчык вышэй за 90%, тэндэнцыя росту працягваецца.

Адносна часу выхаду ў інтэрнэт у 2018 годзе, даклад адзначае, што пік наведванняў розных інтэрнэт-платформаў прыходзіўся на 20.00-21.00 гадзін. Актыўнасць карыстальнікаў сацыяльных сетак зафіксаваная а 22 гадзіны. Пік наведвання сайтаў або мабільных прыкладанняў па разнастайным паслугах з 11.00 да 13.00 гадзін. Што тычыцца парталаў з гульнямі, то яны папулярныя з 20.00 да 22.00 гадзін. Наведвання сайтаў або дадаткаў, звязаных з фінансамі, сканцэнтраваныя ў працоўныя дні з 9.00 да 16.00 гадзін.

У дакладзе таксама адзначаецца, што ў параўнанні з годам раней, у 2018-м прыкметна ўзмацнілася актыўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў у начны час, з паўночы да 8 гадзін раніцы, сярэдні паказчык росту наведванняў склаў 8%. Па гэтых паказчыках, можна сказаць, што інтэрнэт «аднімае» час ад сну.
У 2018 году самымі папулярнымі сярод кітайскіх інтэрнэт-карыстальнікаў былі сацыяльныя сеткі, аўдыёвізуальныя сэрвісы і інфармацыйныя платформы. Дадаткі сацыяльных сетак працягваюць заставацца самымі распаўсюджанымі. Разам з гэтым, парталы, якія прадстаўляюць паслугі электроннай камерцыі, пасля параўнальнага спаду ў 2017 годзе палепшылі сваю пазіцыю ў 2018-м, актыўнасць карыстальнікаў на падобных платформах павялічылася на 11 працэнтных пункта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.