Вы тут

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Харытончык


— Выступленне, як заўсёды, было выразным, канкрэтным, з пастаноўкай патрэбных і неабходных задач. Спадабалася, што было выказана адназначнае меркаванне па суверэнітэце Беларусі, Канстытуцыі, выбарах. Гэтыя тэмы неаднаразова падымаліся, у тым ліку і тэндэнцыйнымі выданнямі. І ў сваім звароце Прэзідэнт расставіў усе акцэнты, на ўсе пытанні адказаў вельмі канкрэтна. Гэта павінна станоўча паўплываць на агульны настрой у грамадстве.

Была звернута ўвага і на вельмі блізкую кожнаму дэпутату тэму — працяг работы па навядзенні парадку ў рамках Года малой радзімы. Наша краіна павінна стаць яшчэ больш прывабнай і прыцягальнай, утульнай для жыцця. Шмат увагі было аддадзена сістэме аховы здароўя, адукацыі, іншым сферам. Прэзідэнт казаў пра неабходнасць працягваць работу па росце заработнай платы, закранаў іншыя сацыяльна важныя бакі нашага жыцця. А калі адказваў на пытанні, мяне асабіста закранула тэма забяспечанасці жыллём шматдзетных сем'яў. Сапраўды, калі сям'я жадае жыць у вёсцы, навошта ёй у гэтым перашкаджаць, вырываць людзей са звыклага асяроддзя? Трэба, каб у яе была магчымасць уладкавацца там, дзе яна хоча. І дзяржава павінна ёй у гэтым дапамагчы. Прэзідэнт даў ураду канкрэтныя даручэнні, каб гэта пытанне было ўрэгулявана.

Выбар рэдакцыі

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.