Вы тут

Прэзідэнт Эстоніі зацвердзіла новы ўрад


Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд зацвердзіла новы ўрад на чале з лідарам Цэнтрысцкай партыі Юры Ратасам у складзе, паведамляе ТАСС.


У новы ўрад рэспублікі акрамя прэм'ер-міністра Юры Ратаса ўвайшлі міністр эканомікі і інфраструктуры Тааві Аас, міністр па справах рэгіёнаў Яак Ааб, міністр сацыяльнай абароны Танэль Кійк, міністр адукацыі і навукі Майліс Рэпс (усе з Цэнтрысцкай партыі), міністр абароны Юры Луйк, міністр юстыцыі Райва Аэг, міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу, міністр па справах народнасельніцтва Рыйна Солман, міністр культуры Тыніс Лукас (усе з партыі "Бацькаўшчына"), міністр унутраных спраў Март Хельме, міністр фінансаў Марцін Хельме, міністр навакольнага асяроддзя Рэнэ Кок, міністр сельскага жыцця Март Ярвік, міністр прадпрымальніцтва і інфармацыйных тэхналогій Марці Куузік (усе з Кансерватыўнай народнай партыі).

  • 3 сакавіка ў Эстоніі адбыліся парламенцкія выбары, на якіх перамогу атрымала Партыя рэформ. Аднак лідару партыі Кае Калас не ўдалося сфарміраваць урад большасці. 
  • 8 красавіка Цэнтрысцкая партыя, Кансерватыўная народная партыя і партыя "Бацькаўшчына" падпісалі трохбаковы дагавор аб стварэнні ўрадавай кааліцыі на чале з Юры Ратасам. Пасля гэтага парламент Эстоніі прыняў рашэнне прадаставіць лідару Юры Ратасу паўнамоцтвы сфарміраваць новы ўрад.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.