Вы тут

На Беларускай чыгунцы ўпершыню выбралі Міс і Лідара


За галоўны тытул змагаліся шэсць пар ва ўзросце да 31 года, па адной ад кожнага аддзялення.


Конкурс праводзіўся ў пяць этапаў: “Мой адрас не дом і не вуліца, мой адрас — стальная магістраль” — дэфіле ўдзельнікаў, “Па месцах Беларусі” — удзельнікам неабходна было пазнаць вядомыя месцы Беларусі ці помнікі архітэктуры, адлюстраваныя на экране, “У творчай садружнасці” — канцэртны нумар з калектывам аматарскай мастацкай творчасці, “Карнавал збірае сяброў” — дэфіле ў карнавальных касцюмах і іх абарона, “Фотасесія” — здымкі ўдзельнікаў у вячэрніх уборах.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, па выніках творчага спаборніцтва ганаровага звання "Міс і Лідар Беларускай чыгункі" ўдастоены інжынер па ахове працы Ганна Савенка і электрамеханік Віталь Сідзін Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння.

Віцэ-Міс беларускай магістралі стала дзяжурная па парку аб'яднанай станцыі Гродна Лізавета Уласенка, другое месца сярод мужчын заваяваў дзяжурны па парку чыгуначнай станцыі Гомель Арцём Марчанка.

Трэцяе месца ў брыгадзіра Брэсцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Аляксандра Андрасюка. Звання Другой Віцэ-Міс удастоена намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння Брэсцкага аддзялення дарогі Таццяна Кунцэвіч.

Спецыяльным прызам журы “За імкненне да родных вытокаў" была адзначана інжынер-тэхнолаг станцыі Асіповічы Ганна Кульбакова.

Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя прызы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.