Вы тут

Стаўка рэфінансавання захаваецца на ранейшым узроўні


Гадавы прырост спажывецкіх цэн сёлета ў сакавіку склаў 5,8 працэнта (5,6 працэнта ў снежні 2018 года). Такая дынаміка цэн абумоўлена галоўным чынам кароткатэрміновымі фактарамі. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур.


Захаванне стаўкі рэфінансавання на бягучым узроўні будзе спрыяць запаволенню інфляцыйных працэсаў і дасягненню пастаўленай мэты па інфляцыі на 2019 год на фоне нявызначанасці ўплыву шэрагу ўнутраных і знешніх фактараў на інфляцыйныя працэсы.

Кіраўнік Нацбанка адзначае, што фундаментальныя ўнутраныя фактары ўплыву на інфляцыю насілі нейтральны характар, але дынаміка складвалася пад уплывам часовых фактараў. Гаворка ідзе пра сезонны рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю на фоне невысокага ўраджаю, а таксама ўплыў аказала падаражанне паліва, у тым ліку ўскоснае (за кошт росту цэн на тавары і паслугі, для вытворчасці якіх выкарыстоўваецца паліва). Яшчэ адзін фактар, які ўплывае на інфляцыйныя працэсы: гэта калі ў канцы мінулага года рост заробкаў быў істотна вышэйшы за тэмпы росту прадукцыйнасці працы. У другім паўгоддзі інфляцыя замарудзіцца да прагнознага ўзроўню, упэўненыя ў Нацбанку.

Павел Калаур звярнуў увагу на захаванне высокіх інфляцыйных чаканняў у грамадстве. І чаканні гэтыя прыкладна ўдвая вышэйшыя, чым рэальная інфляцыя — каля 12 %. Кіраўнік Нацбанка растлумачыў, што насельніцтва глядзіць на сацыяльна значныя пазіцыі — харчаванне, бензін, паслугі ЖКГ. Людзі ацэньваюць інфляцыю па асабліва прагматычных фактарах. Знешнія нявызначанасці і рызыкі некалькі зменшыліся. Банк Расіі знізіў прагноз па інфляцыі. Але ёсць рызыкі зніжэння цэн на нафту.

«Адносна прагнознай дынамікі спажывецкіх цэн у цэлым нашы ацэнкі не змяніліся», — паведаміў кіраўнік Нацбанка. У 2-м квартале гэтага года інфляцыя будзе вышэйшая за мэтавы арыенцір. Фактары павышанага цэнавага фону застаюцца тыя ж,
што і ў 1-м квартале. У другім паўгоддзі ўплыў часовых фактараў чакаецца прыкметна слабейшы. Як вынік — будзе запаволенне інфляцыі і яе набліжэнне да мэтавага ўзроўню да канца 2019 года.

Эксперты Нацбанка чакаюць, што спажывецкая актыўнасць і рознічны тавараабарот будуць расці памяркоўнымі тэмпамі. Гэтаму шмат у чым будуць спрыяць нармалізацыя інтэнсіўнасці спажывецкага крэдытавання і далейшая дынаміка росту заработных плат, якая будзе адпавядаць павышэнню прадукцыйнасці працы. На думку спецыялістаў, дынаміка ўнутранага попыту будзе аказваць нейтральны ўплыў на інфляцыю. Разам з тым Нацбанк бачыць рызыкі, якія могуць паскорыць дынаміку інфляцыйных працэсаў.

«А вось рэгуляваннем цэн манаполій павінна займацца толькі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю», — заявіў спікер. Прафсаюзы могуць дапамагаць гэтым працэсам, вывучаючы сітуацыю з асобнымі відамі тавараў, каб урад належным чынам рэагаваў на факты павышэння цэн.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дзесяць працэнтаў гадавых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.