Вы тут

У Кітаі хутка развіваецца рэйкавы транспарт


Паводле дадзеных Кітайскай асацыяцыі гарадскога рэйкавага транспарту (China Association of Metros), па стане на канец 2018 года сістэмы рэйкавага транспарту функцыянавалі ў 35 гарадах мацерыковай часткі Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульная даўжыня 185 ліній рэйкавага транспарту ў гэтых гарадах да канца мінулага года склала каля 5761 км. У 2018-м Кітай уклаў у будаўніцтва гарадскога рэйкавага транспарту інвестыцыі ў памеры каля 547 млрд юаняў (каля 81,5 млрд. долараў) з павелічэннем паказчыка на 14,9 працэнта ў гадавым вылічэнні.  Пры гэтым у стадыі будаўніцтва знаходзіліся лініі працягласцю каля 6374 км.

Гарадскі рэйкавы транспарт уключае ў сябе мясцовыя чыгуначныя сістэмы, такія як метро, ​​монарэйкавыя і трамвайныя шляхі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.