Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Мумбаі Лалітам Чакані.
Разгледжаны ход рэалізацыі сумеснага праекта з найбуйнейшай індыйскай кампаніяй Сірlа па стварэнні ў беларускай сталіцы навукова-тэхналагічнага цэнтра па выпуску лекавых прэпаратаў, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.
Цэнтр з'явіцца на базе дзяржаўнага прадпрыемства «Акадэмфарм» НАН Беларусі. Плануецца, што тут будуць выпускаць сродкі для лячэння ВІЧ-інфекцыі, гепатыту В і гепатыту С, а таксама хваробы Альцгеймера і артэрыяльнай лёгачнай гіпертэнзіі. Сірlа ўжо інвеставала ў праект мільён долараў. Агульны аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў 10 мільёнаў долараў. Беларусь зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі праекта, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.
Падчас перагавораў размова таксама ішла аб запланаваным візіце ў Мінск летам бягучага года дэлегацыі кампаніі Сірlа на чале са старшынёй праўлення Юсуфам Хамідам. Акрамя таго, Лаліт Чакані праінфармаваў Міхаіла Мясніковіча аб новых праектах, якія плануецца рэалізаваць у Беларусі з удзелам індыйскага бізнесу. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць узаемадзеяння адной з індыйскіх кампаній з Аршанскім ільнокамбінатам. «Беларускі лён цікавіць нашых інвестараў, тут у нас праглядаюцца добрыя перспектывы», — адзначыў ганаровы консул.
Яшчэ адна перспектыўная галіна для развіцця партнёрства — кінаіндустрыя. У хуткім часе на базе «Беларусьфільма» плануецца пачаць здымкі першага індыйскага фільма. «Разлічваем, што гэты праект стане свайго роду лакаматывам
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?