Вы тут

Прагноз надвор'я на 23 мая


Да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 мая, месцамі ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе pogoda.by.


Фота: fotokto.ru

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі, а па Брэсцкай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 3-8 м/с, удзень пры навальніцах парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - 21-26 градусаў цяпла.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.