Вы тут

Apple ўзводзіць першы цэнтр дадзеных у Кітаі


Інвестыцыі ў праект складаюць 1 млрд долараў.


Будаўніцтва першага цэнтра дадзеных кампаніі Apple у Кітаі набірае абароты ў правінцыі Гуйчжоў на паўднёвым захадзе краіны, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Галоўны будынак цэнтра дадзеных і дапаможны аб'ект - трансфарматарная падстанцыя з напругай 110 кВ - будуюцца ў новым раёне Гуйань ў правінцыі  Гуйчжоу і павінны быць здадзены ў эксплуатацыю ў канцы 2020-га і ў кастрычніку гэтага года адпаведна.

Цэнтр дадзеных плошчай 67 га дазволіць палепшыць паслугі iCloud ў кантынентальнай частцы Кітая. Гэты аб'ект, узвядзенне якога пачалося ў сакавіку бягучага года, будуецца кампаніяй Apple сумесна з мясцовай тэхналагічнай кампаніяй Guizhou-Cloud Big Data.  Ён стане трэцім па ліку цэнтрам дадзеных Apple пасля падобных цэнтраў у ЗША і Даніі.  Інвестыцыі ў праект складаюць 1 млрд долараў.

Правінцыя Гуйчжоу стала піянерам па развіцці тэхналогій вялікіх дадзеных у Кітаі дзякуючы спрыяльным кліматычным умовам, сістэме энергазабеспячэння і сеткавай інфраструктуры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.