Вы тут

«Беларуськалій» пачынае будаўніцтва Дарасінскага рудніка


Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуськалій» пачынае будаўніцтва Дарасінскага рудніка. Яго праектная магутнасць па здабычы калійнай руды складзе каля васьмі мільёнаў тон штогод з наступным павелічэннем да дзевяці мільёнаў тон.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Згодна з праектам на прамысловай пляцоўцы плануецца ўзвесці адміністрацыйна-бытавы комплекс, цэх драблення, склад руды ёмістасцю да 50 тысяч тон і іншыя вытворчыя памяшканні. Здабытая руда будзе перапрацоўвацца на сільвінітавай абагачальнай фабрыцы трэцяга рудаўпраўлення. Для яе пастаўкі пабудуюць наземную канвеерную галерэю працягласцю каля 7,2 кіламетра.

З улікам геалагічнай пабудовы гэтага ўчастка Старобінскага радовішча калійных солей на рудніку плануецца адпрацоўваць запасы солей на двух гарызонтах — трэцім і чацвёртым. Глыбіня распрацоўкі трэцяга калійнага гарызонту ад 499 да 1000 метраў, чацвёртага — ад 560 да 1000 метраў. Разліковы тэрмін службы рудніка з улікам разведаных запасаў складае не менш за 40—50 гадоў. Увод у дзеянне новай вытворчасці дазволіць стварыць дадатковыя рабочыя месцы і забяспечыць працоўную занятасць насельніцтва прамысловага рэгіёна Міншчыны.

Папаўненне руднай базы — самая важная задача цяперашняга асваення Старобінскага радовішча. З гэтай мэтай «Беларуськалій» рэалізуе маштабную інвестыцыйную праграму — будаўніцтва новых вытворчасцяў. Так, у 2009 годзе ўведзены ў эксплуатацыю Чырвонаслабадскі руднік, у 2012-м — Бярозаўскі. На завяршальным этапе рэалізацыя буйнейшага інвестпраекта — будаўніцтва Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу ў Гомельскай вобласці, які на сённяшні дзень самы перспектыўны. Яго база дазваляе істотна павялічыць вытворчыя магутнасці «Беларуськалія», выпускаць новыя віды высакаякаснай прадукцыі і паспяхова канкурыраваць на сусветным калійным рынку. На Петрыкаўскім ГАКу будуць выкарыстоўвацца самыя сучасныя тэхналогіі горназдабываючай прамысловасці, якія забяспечаць эфектыўнае выманне руды з нетраў і перадавыя спосабы яе абагачэння, як замежныя, так і беларускія. У снежні 2019 года плануецца атрымаць першыя тоны канцэнтрату. Праектная магутнасць камбіната не менш чым 1,5 мільёна тон хларыду калію ў год.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Будуецца новы руднік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.