Вы тут

Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары ў Магілёве


Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння ў Магілёве сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай цыганскай дыяспары, паведамляе БелТА.


Нагодай для размовы сталі скаргі, агучаныя ў сродках масавай інфармацыі, на парушэнні падчас праверачных мерапрыемстваў па факце гібелі інспектара ДПС Яўгена Патаповіча. Тых, хто звяртаўся, Прэзідэнт пачуў, накіраваўшы свайго прадстаўніка для грунтоўнай гутаркі.

Наталля Качанава за сітуацыю, якая адбылася, прадстаўнікам мясцовай дыяспары прынесла прабачэнні, калі сапраўды падчас расследавання абставінаў справы мелі месца факты некарэктных дзеянняў. Таксама кіраўнік Адміністрацыі акцэнтавала ўвагу, што па ўсіх скаргах і зваротах будуць праведзены разборы, і асабліва адзначыла, што міжэтнічны мір і згода ў нашай краіне з'яўляюцца безумоўным прыярытэтам.

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.