Вы тут

У Віцебску таксіст сутыкнуўся з апорай ЛЭП. Загарэўся дом


26 мая ў 5 гадзін 29 хвілін паступіла паведамленне аб пажары ў доме па праспекце Куйбышава ў горадзе Віцебску, інфармуе сайт МНС.


Фота МНС

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца падзей, высветлілі, што ў выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля з апорай ліній электраперадач адбыўся абрыў электрычных правадоў і падзенне іх на дах жылога дома, з наступным загараннем даху дома.

На момант узнікнення пажару ў доме знаходзілася 38-гадовая гаспадыня, якая пакінула дом і не пацярпела.

Агнём у доме пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць.

Кіроўца легкавога аўтамабіля салон пакінуў самастойна, у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.