Вы тут

Гомельскія і пекінскія вучоныя плануюць сумесныя даследаванні


Сумесная беларуска-кітайская навуковая лабараторыя электрамагнітных метаматэрыялаў і тэхналогіі шматфункцыянальных плазменных пакрыццяў адкрылася на базах Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны і Пекінскага тэхналагічнага інстытута, перадае БелТА. 


Дагавор аб стварэнні лабараторыі падпісалі рэктары Сяргей Хахомаў і Чжан Цзюнь падчас візіту дэлегацыі Гомельскага дзяржуніверсітэта ў Кітай. Дакументам прадугледжана, што кітайская частка лабараторыі размесціцца на базе факультэта матэрыялазнаўства, інфарматыкі і электронікі Пекінскага інстытута, беларускае аддзяленне будзе функцыянаваць на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф.Скарыны.

У прэс-службе падкрэслілі, што навуковы напрамак, па якім будзе працаваць лабараторыя, з'яўляецца актуальным. Гомельскія і пекінскія навукоўцы змогуць не толькі абменьвацца вопытам, але і праводзіць даследаванні, весці распрацоўкі ў вобласці метаматэрыялаў, шматфункцыянальных плазменных пакрыццяў і інш.

"Атрыманыя вынікі дазволяць стварыць матэрыялы з унікальнымі ўласцівасцямі, прылады на іх аснове, якія знойдуць ужыванне ў электратэхніцы, электроніцы, оптыцы, прыборабудаванні", - растлумачылі ў ВНУ.

Акрамя таго, такое беларуска-кітайскае супрацоўніцтва дазволіць аблегчыць працэс камерцыялізацыі навуковых распрацовак з іх наступным прасоўваннем на рынак КНР. Плануецца, што вынікі сумесных даследаванняў партнёры прадставяць на маштабных пляцоўках, у тым ліку ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.