Вы тут

Дзяцей навучаць спалучаць блогінг з мастацтвам


Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стартуе спецыяльны культурна-адукацыйны праект “Арт-азарт”: блогінг у сферы мастацтва для дзяцей.


У цяперашні час складана ўявіць жыццё без камп’ютара, смартфона, тэлефона альбо іншага гаджэта. Сёння такія паняцці, як “блог” і “блогер”, ведае кожнае дзіця. Дзеці праводзяць шмат часу ў інтэрнэце, арыентуюцца на медыйных асоб, імкнуцца быць падобнымі да іх, што выклікае некаторы неспакой у дарослых.

Нацыянальны мастацкі музей у рамках праекта “Арт-азарт” прапануе выкарыстоўваць блогінг для творчай самарэалізацыі дзіцяці і далучэння яго да свету мастацтва. Курс складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў, падчас якіх дзеці  пазнаёмяцца з найбуйнейшым зборам беларускага і замежнага мастацтва, пазнаюць сакрэты стварэння шэдэўраў, пазнаёмяцца з асновамі журналістыкі, акцёрскім мастацтвам і аратарскім майстэрствам, сустрэнуцца з вядомымі беларускімі блогерамі, створаць уласны блог у сацыяльных сетках, атрымаюць практычныя навыкі па вядзенні блога.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 10 да 12 гадоў. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць уласнай мабільнай прылады з доступам да інтэрнэту і магчымасцю ўстаноўкі неабходных праграм (акаўнтаў у сацыяльных сетках).

Пачатак курса – 4 ліпеня. Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах +375 17 2202287  +375 33 3376451

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.