Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Эльвіру Герман з золатам II Еўрапейскіх гульняў у бегу на 100 м з бар'ерамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіру Герман з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў у бегу на 100 м з бар'ерамі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Ты ўпісала сваё імя ў гісторыю Еўрапейскіх гульняў, упэўнена заваяваўшы на родным "Дынама" залаты медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Выдатная форма і ідэальная тэхнічная падрыхтоўка дазволілі табе паказаць секунды сусветнага ўзроўню. Віншую з гэтым поспехам!"

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эльвіры Герман моцнага здароўя і шмат яркіх перамог на славу беларускага спорту.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.