Вы тут

Жыхар Калінкавічаў патануў у затоцы Сожа


Інфармацыя пра мужчыну, які сышоў пад ваду ў затоцы ракі Сож у раёне аўтамабільнага моста ў Гомелі, паступіла выратавальнікам увечары 22 чэрвеня, паведаміў БЕЛТА вядучы спецыяліст абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах Сяргей Касцючэнка.


Фота kubnews.ru

Па папярэдніх звестках, 48-гадовы жыхар райцэнтра Калінкавічы разам з таварышам з Гомеля адпачывалі каля вадаёма. Прыкладна ў 17.30 падчас купання госць знік з паверхні вады. Гамяльчанін паведаміў у экстранныя службы. На месца здарэння выязджала група Навабеліцкай выратавальнай станцыі. У той жа вечар мужчыну дасталі з вады.

Урачы хуткай дапамогі канстатавалі смерць. Дакладная прычына гібелі будзе названа па выніках судова-медыцынскай экспертызы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.