Вы тут

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1071,6


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі бягучага года склала Br1071,6, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У красавіку бягучага года сярэдняя зарплата была на ўзроўні Br1073,7.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за май сфарміравалася ў памеры Br1472 (тэмп росту да мая мінулага года - 105,7 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1102 (108,4 працэнта), у Гомельскай - Br968,4 (107,3 працэнта), у Гродзенскай - Br926,2 (105,7 працэнта), у Брэсцкай - Br918,8 (106,3 працэнта), у Віцебскай - Br908,3 (105,1 працэнта), у Магілёўскай - Br884,1 (104,3 працэнта).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-маі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,9 працэнта.

Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4119,1), пасажырскі паветраны транспарт (Br3794,6), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2554), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2145,5), горназдабыўная прамысловасць (Br1865,9).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br582,2), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br590,4), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br603,3) і працуе ў сферы творчай дзейнасці (Br630,7).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.