Вы тут

У суботу будзе 16-23 цяпла


Калі ў суботу будзе 16—23 цяпла, то ў панядзелак ужо да плюс 34 градусаў.


Вось і дачакаліся мы дажджу, а следам і непрацяглага пахаладання. А ўсё таму, што атмасферныя франты цыклону, які ссоўваецца праз паўночныя раёны краіны, прынеслі навальнічныя дажджы, і да таго ж пачало распаўсюджвацца няўстойлівае больш халоднае паветра з Балтыйскага мора. Пахаладала, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца халаднаватае надвор'е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. У другой палове сутак месцамі па паўночным усходзе чакаецца парывісты вецер. Уначы будзе досыць холадна (ад 7 да 12 градусаў цяпла), тэмпература ўдзень складзе ад плюс 16 градусаў па паўночным усходзе да 23 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны.

У апошні дзень чэрвеня нас чакае чарговая змена надвор'я. Так, у нядзелю мы зноў трапім пад уплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Нават уначы чакаецца ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, удзень у асноўным плюс 19—26 градусаў, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 27—32 цяпла. А вось у панядзелак нас чакае абсалютная гарачыня. Першага ліпеня ўначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19 цяпла, а ўдзень «расплавімся» — плюс 27—34 градусы. Вось так, лета ў разгары...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.