Вы тут

Уладзімір Пуцін упершыню правёў тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Зяленскім


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе ТАСС. Як паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, размова адбылася па ініцыятыве ўкраінскага боку.


"Былі абмеркаваныя праблемы ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны і сумеснай працы па вяртанні ўтрыманых з абодвух бакоў асоб", - паведаміў Пяскоў. "Дасягнута дамоўленасць аб працягу гэтай працы на ўзроўні экспертаў", - сказаў ён.

"Таксама абмяркоўвалася магчымасць працягу кантактаў у нармандскім фармаце", - паведаміў Пяскоў.

Цяперашняя размова - першы кантакт Пуціна і Зяленскага пасля абрання новага прэзідэнта Украіны. Да гэтага ў іх не было ні тэлефонных, ні асабістых размоў, ні абменаў пісьмовымі пасланнямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.