Вы тут

Фанаты мінскага "Дынама" выбеглі на поле ў Латвіі і пабіліся са сцюардамі


Заўзятары мінскага "Дынама" занадта бурна адсвяткавалі гол Мікіты Капленка на апошніх хвілінах матчу першага кваліфікацыйнага раўнда супраць "Ліепаі" (1: 1), піша sport.tut.by.


Фота: dinamo-minsk.by

Некалькі фанатаў сталічнага клуба выбеглі на поле і ўчынілі бойку са сцюардамі матчу.

Як паведамляе блог "Зона ультрас", па ходу сустрэчы заўзятары "Дынама" таксама зладзілі фаер-шоу.

Гульня завяршылася з лікам 1: 1.

Матч у адказ адбудзецца 18 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.