Вы тут

У Баранавічах суд прысудзіў да 20 гадоў калоніі мужчыну, які збіў да смерці маці


Брэсцкі абласны суд у выязным пасяджэнні ў Баранавічах сёння абвясціў абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 49-гадовага мясцовага жыхара, які збіў да смерці сваю састарэлую маці, перадае БелТА.


Трагедыя адбылася 29 снежня 2018 года. Як распавёў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, у той вечар абвінавачаны быў п'яны. Паміж ім і сужыцелькай адбылася сварка. За жанчыну заступілася 81-гадовая маці мужчыны. У адказ ён пачаў яе збіваць, нанёсшы не менш за 20 удараў рукамі і нагамі па розных частках цела. Пасля ў жанчыны будуць дыягнаставаны шматлікія пераломы рэбраў, закрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Збітая два дні праляжала хаты без усялякай медыцынскай дапамогі. Лекараў 31 снежня выклікалі супрацоўнікі МНС, якія прыехалі па выкліку аб задымленні ў кватэры. Роўна месяц медыкі змагаліся за жыццё пенсіянеркі, але выратаваць не змаглі: 31 студзеня бягучага года яна памерла ў бальніцы.

Мужчына быў судзімы сем разоў, у тым ліку за замах на забойства. За два дні да таго, што здарылася ён быў асуджаны на 3 месяцы арышту за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі асаблівага рэжыму. Да гэтага тэрміну суд дадаў 3 месяцы, якія абвінавачваны не адбыў па арт. 421 КК. Таксама да яго будзе ужытая мера прымусовага лячэння ад алкагалізму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.