Вы тут

7400 мільярдаў тон штучнага снегу прапануюць скінуць навукоўцы на Антарктыду


Некаторыя даследчыкі ўпэўненыя, што нават значнае скарачэнне выкідаў парніковых газаў у атмасферу не дапаможа чалавецтву ўправаіцца са зменамі клімату і уздымам ўзроўню Сусветнага акіяна. Маўляў, небяспечную рыску мы ўжо пераступілі, так і не здолеўшы дамовіцца і прыцішыць свае апетыты. А таму настаў час для абсурдных ідэй выратавання. Напрыклад, узяць на ўзбраенне снегавыя гарматы, піша onliner.by.


Такая прапанова ўтрымліваецца ў новым даследаванні, апублікаваным у часопісе Science Advances. Кліматолагі правялі масіўнае геаінжынернае мадэляванне, каб высветліць, як умацаваць ледавікі на Зямлі. І ў выніку прыйшлі да высновы, што трэба напампаваць велізарную колькасць штучнага снегу на паверхню леднікоў Заходняй Антарктыды.

Па словах навукоўцаў, на працягу дзесяці гадоў кожны год на паверхні леднікоў павінна выпадаць каля 10 метраў снегу. Толькі гэта дапаможа стабілізаваць іх раставанне, калі сітуацыя з выкідамі парніковых газаў не зменіцца. У канкрэтных лічбах гэта каля 7 400 000 000 000 000 кг, або 7 400 000 000 000 тон снегу. Гжта 7,4 трыльёна тон.

Для гэтага спатрэбіцца вялікая колькасць чыстай аднаўляльнай энергіі. Навукоўцы падлічылі, што спатрэбіцца каля 12 000 магутных ветракоў. Але і перакачка такіх аб'ёмаў вады можа мець непрадказальныя наступствы: ад падзення ўзроўню Сусветнага акіяна і да поўнай змены мадэляў плыняў, што ў сваю чаргу прывядзе да новых кліматычных пагроз.

- Адзін з працэсаў, які ў дадзены час разгортваецца ў Заходняй Антарктыдзе, выкліканы пацяпленнем акіяна. Усе марскія льды гэтага рэгіёну будуць змяншацца ў акіяне, - кажа кліматолаг Патсдамскага інстытута Андэрс Леверман. - Альтэрнатывы выкіду вугляроду да нуля не існуе. Але нават без далейшага пацяплення мы нанеслі планеце сур'ёзныя страты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.