Вы тут

Што выгадней — выпускаць прэпараты самім ці купляць за мяжой?


«Нехта, магчыма, палічыць, што ўздымаю дробязныя пытанні, але ж, на маю думку, яны вельмі важныя. Шэсць гадоў я жыву з ЭКС, — пісаў спадар Т. з Іўя, — з дзяцінства пасля перанесенай траўмы маю праблемы са слыхам, дзесяцігоддзямі пакутую ад варыкознага расшырэння вен... Чым ратуюся? Першы апарат вырабляецца ў ЗША і Канадзе, другі — у Даніі і Швейцарыі, эластычныя панчохі таксама замежныя. Узнікае заканамернае пытанне: чаму наша дзяржава не можа наладзіць падобную вытворчасць? Чаму хворыя павінны выкладваць досыць значныя сумы за імпарт?»


Як патлумачыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама спадарыня Наталля АНТАНОВІЧ, Праграма імпартазамяшчэння ў Беларусі працягваецца не першы год. За апошнія пяць гадоў у краіне асвоена вытворчасць больш чым 280 найменняў тавараў, у іх ліку гіпаалергенныя дзіцячыя сухія сумесі, падгузкі для дзяцей, супрацьвірусны прэпарат «Арпетол» і іншае.

У прыватнасці, кампанія «Белпа-мед», беларускі вытворца вырабаў медыцынскага прызначэння, у канцы лета 2017 года асвоіла выпуск новай лінейкі прадукцыі — кампрэсійнага трыкатажу «Карысць». Сёння асартыментны пералік кампаніі ўключае больш за сто адзінак, сярод якіх вырабы для пазваночніка і суставаў, бандажы для цяжарных, пасляаперацыйныя вырабы і г. д.

Аднак цалкам замяшчаць імпарт сэнсу не мае, бо ў некаторых кірунках спробы «дагнаць і перагнаць» сусветных лідараў нерацыянальныя. Шэраг тавараў медыцынскага прызначэння не вырабляецца ў Рэспубліцы Беларусь, бо іх замяшчэнне эканамічна нявыгадна або з аб'ектыўных прычын немагчыма. У прыватнасці, штогадовая патрэба ў закупцы такіх складаных вырабаў, як ЭКС або слыхавыя апараты, невысокая (для Гродзенскай вобласці ў 2018 годзе яна склала адпаведна каля 300 і 600 адзінак), што нельга супаставіць з выдаткамі на стварэнне іх уласнай вытворчасці.

А таму — пытанне ў лісце ўзнята слушнае. Адказ, здаецца, вычарпальны.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.