Вы тут

У Віцебскай вобласці добраўпарадкавалі пятнаццаць крыніц


Сёлета ў Віцебскай вобласці ў рамках мерапрыемстваў Года малой радзімы добраўпарадкавалі пятнаццаць крыніц. Навялі прыгажосць у Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Мёрскім, Аршанскім, Полацкім, Пастаўскім, Сенненскім, Лёзненскім раёнах. Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнічыя органы ўлады вельмі актыўна дзейнічаюць у гэтым кірунку.


Крыніца ў Глыбоцкім раёне.

Днямі ў карпункт патэлефанавалі з глыбінкі. Лёзненскі сельскі выканкам дапамог тутэйшым з вёскі Смародзіна рэалізаваць іх «крынічную» мару: правялі абрад асвячэння крыніцы, арганізавалі і правядзенне свята населенага пункта.

Па-ранейшаму на слыху ўсё, што робіцца ў Аршанскім раёне. Там таксама добраўпарадкавалі дзве крыніцы. Адна з іх — на тэрыторыі Копыскага лясніцтва — справа рук супрацоўнікаў лясгаса. А ў вёсцы Барадзіно пад кіраўніцтвам святара ў рабоце ўдзельнічалі мясцовыя жыхары. Акрамя гэтага, правялі рамонт купелі і высадзілі кветкі...

У суседнім Дубровенскім раёне праведзена добраўпарадкаванне крыніцы ва ўрочышчы Кірэева. Адрамантавалі лаўкі, пафарбавалі малыя архітэктурныя формы. Вельмі сімвалічна, што ва ўладкаванні крыніцы прымалі ўдзел работнікі раённага выканаўчага камітэта, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У Полацкім раёне Гомельскім сельскім выканаўчым камітэтам праведзены работы па ўладкаванні гідралагічнага помніка прыроды «Гомельская крыніца». Адрамантавалі альтанку і ўсталявалі яшчэ адну, абсталявалі кантэйнерную пляцоўку для збору ЦКА, правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі крыніцы.

У Сянно арганізавалі экалагічную акцыю па навядзенні парадку на тэрыторыі помнікаў прыроды крыніц «Пясчанка» і «Каплічка». У ёй удзельнічалі выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта».

У Шаркаўшчынскім раёне работнікамі Станіславаўскага сельскага савета і музея імя Сікоры праведзены работы па ўладкаванні крыніцы ў раёне возера Алашскае. Там ачысцілі крыніцу, добраўпарадкавалі тэрыторыю, падыход да крыніцы зрабілі з дашчанага насцілу. А работнікі Лужкоўскага сельсавета з землякамі добраўпарадкавалі крыніцу ў вёсцы Барсукі. Яны ачысцілі вадазбор, добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол яго, устанавілі навес і зрабілі новы масток.

У Чашніцкім раёне таксама добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол лясной крыніцы «Езус». Там уладкавалі аўтастаянку, устанавілі альтанку для адпачынку і кантэйнерную пляцоўку для збору адходаў. Акрамя таго, з'явіліся аншлагі. Работы ініцыявала Чашніцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая правяла іх разам з мясцовым лясніцтвам, актывістамі «БРСМ», навучэнцамі сярэдняй школы № 4 і грамадскімі эколагамі.

У Глыбоцкім раёне добраўпарадкавалі крыніцу на трасе Глыбокае — Полацк у раёне вёскі Пліса. Тут усталявалі інфармацыйны аншлаг і малыя архітэктурныя формы. Дадаткова праводзяцца работы па добраўпарадкаванні крыніцы каля вёсцы Альховікі. У гэтым месцы падсыпалі пад'язныя шляхі, расчысцілі прылеглую тэрыторыю, паставілі альтанку...

І аналагічных прыкладаў нямала.

Дарэчы, усё больш людзей прыязджаюць па чыстую ваду з бліжняга замежжа, напрыклад расіяне і прыбалты любяць адпачыць каля крыніц, набраць з сабой вады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота з асабістага архіва

Загаловак у газеце: Каб вады з крыніцы напіцца

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.