Вы тут

Першы марскі касмічны порт


Як паведамілі ў Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі, сёлета ў горадзе Яньтай, што ў правінцыі Шаньдун, мяркуецца пабудаваць першы ў Кітаі марскі порт для касмічных запускаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Варта адзначыць, што Яньтай абралі ў сувязі са спрыяльным геаграфічным становішчам і добрымі партовымі ўмовамі горада. Ён будзе выяўляць унікальныя перавагі аэракасмічнай і афшорнай вытворчай базы, стане марскім касмічным портам, а таксама ракетна-даследчым вытворчым цэнтрам, цэнтрам даследавання і распрацоўкі нагрузкі спадарожнікаў, даследча-вытворчым цэнтрам платформы па марскіх запусках і цэнтрах па распрацоўцы і прымяненню спадарожнікавых дадзеных.  Развіццё марскога касмічнага порта дасць штуршок прасоўванню сумежных індустрый, а менавіта інтэлектуальнай вытворчасці абсталявання, лагістычнага і энергетычнага абсталявання, новых матэрыялаў у касманаўтыцы і касмічнага турызму.

 Першы інстытут Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі, адміністрацыя горада Яньтай і афшорныя партнёры падпісалі рамачнае пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве, заклаўшы аснову для паглыбленага ўзаемадзеяння ў розных сферах і сумеснага прасоўвання праекта «Усходняга касмічнага порта».

Як вядома, у чэрвені гэтага года Кітайская карпарацыя касмічнай навукі і тэхнікі ўпершыню паспяхова запусціла сваю ракету-носьбіт «Чанчжэн-11» з марской платформы ў Жоўтым моры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.