Вы тут

Уладзімір Панцюхоў правёў сустрэчы з выбаршчыкамі Краснапольскага і Касцюковіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў узяў удзел у адзіным дні інфармавання і правёў сустрэчы з выбаршчыкамі Краснапольскага і Касцюковіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.


На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні комплекснага развіцця паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў вобласці, стварэння спрыяльных умоў для пражывання насельніцтва ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».

Падчас сустрэчы выбаршчыкі задавалі пытанні аб зменах у Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь, пераразліку рабочых пенсій, актывізацыі работы аўтакрам і машын па развозе хлеба, стварэнні новых дадатковых працоўных месцаў, развіцці вытворчасці дрэваапрацоўкі, вызваленні ад штрафных санкцый і выкананні сацыяльных стандартаў. Асобна было пастаўлена пытанне аб неабходнасці стварэння грамадскага аб'яднання абаронцаў памяці і праўды пра Вялікую айчынную вайну.

Загаловак у газеце: Пытанні надзённыя і глабальныя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.