Вы тут

Вялікі тэатр Беларусі стане ўдзельнікам опернага фестывалю на Кіпры


Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі стане ўдзельнікам опернага фестывалю на Кіпры, паведаміла БЕЛТА вядучы рэдактар прэс-цэнтра/аддзела інфармацыі тэатра Алена Балабановіч.


"Літаральна некалькі дзён засталося да таго, як беларускі дэсант са 165 артыстаў хору, аркестра, салістаў, работнікаў тэхнічнай і пастановачнай групы высадзіцца на берагах Кіпра, - расказала Алена Балабановіч. - 30-31 жніўня і 1 верасня ў Пафасе на палях ХХІ штогадовага опернага фестывалю "Афрадыта" Вялікі тэатр Беларусі прадставіць оперу геніяльнага Джузэпэ Вердзі "Макбет" у пастаноўцы Міхаіла Панджавідзэ".

Алена Балабановіч расказала і аб іншых маючых адбыцца мерапрыемствах. Так, 2 і 3 верасня на сцэне Вялікага тэатра ў час Дзён культуры Кітая ў Беларусі адбудзецца паказ спектакля "Военачальніцы сям'і Ян". "Пекінская опера прадставіць незвычайную пастаноўку, у якой сыдуцца адразу некалькі жанраў: традыцыйная кітайская опера, акрабатыка, харэаграфія, пантаміма, баявое майстэрства", - растлумачыла вядучы рэдактар прэс-цэнтра.

Яна таксама нагадала, што адкрые 87-ы сезон Вялікага тэатра Беларусі прэм'ера-опера Аляксандра Барадзіна "Князь Ігар" у пастаноўцы рэжысёра Галіны Галкоўскай, дырыжора Аляксандра Анісімава і мастака Вячаслава Акунёва. "15 і 16 верасня чакаем на першых паказах оперы. Паралельна харэограф Вольга Кастэль рыхтуе першую балетную прэм'еру гэтага сезона - пастаноўку "Ганна Карэніна", якую глядач убачыць 14 і 15 лістапада", - дадала Алена Балабановіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.