Вы тут

Міні-завод па вытворчасці самагону ліквідавалі ў Маладзечанскім раёне


Міні-завод па вытворчасці самагону знойдзены ў вёсцы Цівідоўка, паведамілі БЕЛТА ў Маладзечанскім РАУС.


Падпольны цэх 40-гадовы вясковец размясціў у хляве, дзе ўтрымліваецца хатняя жывёла. Вытворчы агрэгат быў усталяваны ў аддаленай частцы гаспадарчай пабудовы, на паўметра ніжэй за ўзровень зямлі, што павінна было, на думку мужчыны, зрабіць самагонны апарат менш прыкметным. Адходы спіртавой вытворчасці мужчына выкарыстаў для кармлення жывёл.

Участковыя інспектары канфіскавалі і знішчылі 400 л самагоннай брагі. У пластмасавай бочцы ў хляве таксама знайшлі 130 л гатовага прадукту. Апарат для вырабу спіртнога дэмантаваны і канфіскаваны.

Праводзіцца праверка, па выніках якой будзе прынята рашэнне. За нелегальны промысел самагоншчыку пагражае адміністрацыйная адказнасць па ст.12.43 КаАП. Санкцыя прадугледжвае штраф да 30 БВ (1 БВ - Br25,5)

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.