Вы тут

Памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы наведвае Беларусь


Памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сёння наведвае Беларусь. Пра гэта паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, паведамляе БЕЛТА.


Фота АР

Праграмай візіту прадугледжаны перамовы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем, на якіх у ліку іншых абмяркуюць пытанні рэгіянальнай бяспекі.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства расказаў, што на сёння запланаваная сустрэча Джона Болтана на вышэйшым узроўні. Анатоль Глаз падкрэсліў, што на сустрэчах і перамовах у Мінску плануецца абмеркаваць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.