Вы тут

Прэзідэнт пра акумулятарны завод у Брэсце: Я на баку людзей


Праект з акумулятарным заводам добры, але не варты таго, каб забруджваць экалогію. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі сказаў журналістам у Брэсце падчас удзелу ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных 1000-гадоваму юбілею горада.


«Я ў дадзеным выпадку на баку людзей», — сказаў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне журналістаў адносна будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што, на жаль, парушэнні пры будаўніцтве гэтага завода былі выяўленыя і вінаватыя пакараныя ўжо пасля таго, як ён асабіста пачаў разбірацца ў сітуацыі.

«Доўгі час мы пераправяралі ўсю інфармацыю, якая да мяне патрапіла, бо, ведаеце, знянацку махаць мячом або коп’і кідаць — гэта непрымальна. Калі я пераправерыў інфармацыю, то ўбачыў, што людзі тут у асноўным, тыя, хто перажывае за экалогію, за сваё жыццё, за жыццё дзяцей, яны правы. І я ўбачыў там правапарушэнні і з боку дзяржаўных служачых асобных, ну і з боку асобных дзялкоў, якія паабяцалі, увогуле, пабудаваць патрэбны нам аб’ект», — расказаў Прэзідэнт.

Праект пабудовы акумулятарнага завода — добры, бо такіх заводаў у краіне няма, і яго трэба было рэалізоўваць, але так, каб у выніку не пацярпела экалогія, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Мы ж не нейкая там бананавая рэспубліка. Ну няма акумулятарнага завода, будзем недзе купляць, гэта не вартае таго, каб губіць людзей і забруджваць экалогію. Я лятаю над краінай і віжу, які падарунак нам даў Гасподзь. Мы пачынаем вычышчаць, вымываць краіну, сведчаннем таму — Брэст, і вось табе — лыжка дзёгцю», — пашкадаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён паведаміў, што некаторыя асобы, якія, магчыма, маюць дачыненне да парушэнняў пры будаўніцтве акумулятарнага завода, знаходзяцца ва ўцёках, але яны абавязкова будуць знойдзеныя і адкажуць перад законам. «Аб’ект павінен быць выключна экалагічна чыстым, абавязкова, калі мы яго будзем уводзіць, з экспертызай мясцовага насельніцтва. Толькі людзі будуць вырашаць, якім будзе гэты завод», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму палітызацыі падобных тэм. «Ёсць праблема, і нехта жадае пагрэць рукі: маўляў, уладу трэба мяняць — няхай паспрабуюць, — пракаментаваў гэты аспект кіраўнік дзяржавы. — Я асабліва не напружваюся, але хачу, каб мудрыя, адукаваныя брастаўчане разумелі, што выкарыстоўваецца любая нагода, каб прарвацца ва ўладу».

Тым, хто выкарыстоўвае экалагічную тэму ў палітычных мэтах, беларускі лідар параіў падумаць, што яны будуць рабіць ва ўладзе.

«Хачу супакоіць людзей: сённяшняя ўлада і не з такімі праблемамі разбіралася, і гэту мы вырашым так, як трэба брастаўчанам»,— запэўніў ён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.