Вы тут

Мінчанін выкраў біткоіны на суму ў 50 тыс. долараў


Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завяршаецца расследаванне крымінальнай справы аб крадзяжы біткоінаў, паведаміла ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё-Мінск» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, інфармуе minsknews.by.


Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта распавяла, што мінчанін, старэйшы за 20 гадоў, з выкарыстаннем шкоднаснага праграмнага забеспячэння, якое дазваляла перабіраць і падбіраць лагіны і паролі, атрымліваў доступ да ўліковых запісаў розных інтэрнэт-рэсурсаў.

- Усяго ў ходзе следства ўстаноўлена больш за 11 тысяч скампраметаваных уліковых запісаў, - падкрэсліла Юлія Ганчарова. - У тым ліку гульнявых анлайн-сэрвісаў і інтэрнэт-крам.

Пры дапамозе лагінаў і пароляў, якія былі ў распараджэнні абвінавачанага, ім былі ажыццёўлены несанкцыянаваныя доступы да ўліковых запісаў, пасля чаго праведзены анлайн-аперацыі па крадзяжы біткоінаў з рахункаў на агульную суму, эквівалентную 50 тыс. долараў ЗША. Усяго ж у ходзе следства было ўстаноўлена больш за 500 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Прычыненая шкода цалкам пакрытая ў ходзе расследавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.