Пажар адбыўся сёння ў некалькіх пабудовах на тэрыторыі дзвюх домаўладанняў па вул.Чкалава і Лермантава ў Гомелі, падчас якога загінуў мужчына, перадае БелТА са спасылкай на МНС.
Паведамленне аб узгаранні паступіла ратавальнікам у 00.51.
Калі пажарныя прыбылі на месца, адбывалася адкрытае гарэнне некалькіх будынкаў на тэрыторыі двух суседніх домаўладанняў. Так, на ўчастку па вул. Чкалава гарэлі нежылы часткова разабраны дом і гаспадарчая пабудова. Па словах суседзяў, у дадзеным домаўладанні ніхто не пражывае, будынак вызначаны пад знос, жыхары расселены. А на суседнім участку па вул. Лермантава гарэлі дах гаража і двухкватэрны дом, які таксама плануецца пад знос. Жыхароў кватэры №1 ўжо рассялілі, у кватэры №2 пражываў мужчына 1960 года нараджэння сумесна з жонкай. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС жанчына знаходзілася на вуліцы, гаспадар жылля быў у камандзіроўцы.
Пажар лакалізавалі і ліквідавалі. Агнём пашкоджаны дах дома, дах і маёмасць у гаражы на ўчастку па вул. Лермантава. На ўчастку па вул. Чкалава згарэлі дах нежылога дома і гаспадарчай пабудовы, знішчана 7 кв.м стольнага перакрыцця, маёмасць у доме.
Пры правядзенні работ па разборцы і праліўцы будаўнічых канструкцый у нежылым доме па вул. Чкалава ратавальнікі выявілі абгарэлае цела мужчыны. Ён ляжаў пад абваленымі элементамі будаўнічых канструкцый. Асобу ўстанаўліваюць.
Разгляданая версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.