Вы тут

Унутраная Манголія ўступіць у «эпоху метро»


Напрыканцы бягучага года.


Першая лінія метрапалітэна ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія (АР Унутраная Манголія, Паўночны Кітай), як чакаецца, будзе запушчана ў пробную эксплуатацыю ў канцы снежня. Пра гэта паведамілі ў гарадской кампаніі па будаўніцтве і кіраванні рэйкавых транспартам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У рамках першага праекта па будаўніцтве рэйкавага транспарту ў АР з інвестыцыямі ў 37,36 млрд юаняў (каля 5,4 млрд долараў) у горадзе Хух-Хота запланаваны дзве лініі метро, якія будуць мець 43 станцыі. Агульная іх працягласць складзе каля 50 км. Яны будуць перасякацца на станцыі «Плошча Сіньхуа».

Па паведамленні кампаніі, другая лінія знаходзіцца на стадыі будаўніцтва і будзе запушчана ў пробную эксплуатацыю ў чэрвені 2020 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.