Вы тут

Сёння адбудуцца першыя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў


Сёння адбудуцца першыя матчы групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў-2019/2020, піша БелТА.


  • Дзеючы пераможца галоўнага кантынентальнага турніру англійскі "Ліверпуль" свой стартавы паядынак новага сезона правядзе ў гасцях у італьянскага "Напалі". У іншым матчы папярэдняй групы Е аўстрыйскі "Зальцбург" прыме на сваім полі бельгійскі "Генк".
  • У квартэце F італьянскі "Інтэр" згуляе ў Мілане згуляе з чэшскай "Славіяй" з Прагі. Нямецкая "Барусія" ў Дортмундзе сустрэнецца з іспанскай "Барселонай".
  • Расійскі "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга, які выступае ў групе G, сустрэнецца на выездзе з французскім "Ліёнам", а партугальская "Бенфіка" прыме ў Лісабоне нямецкі "Лейпцыг".
  • У групе Н англійская "Чэлсі" згуляе ў Лондане з іспанскай "Валенсіяй", а ў Амстэрдаме галандскі "Аякс" будзе сапернічаць з французскім "Лілем".

У астатніх квартэтах гульні стартавага тура адбудзецца 18 верасня:

  • А - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Бруге" (Бельгія) - "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя).
  • В - "Алімпіякас" (Пірэй, Грэцыя) - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія), "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія)
  • С - "Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Манчэстар Сіці" (Англія), "Дынама" (Заграб, Харватыя) - "Аталанта" (Бергамо, Італія).
  • D - "Баер" (Леверкузен, Германія) - "Лакаматыў" (Масква, Расія), "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Ювентус" (Турын).

Групавы этап новага сезону Лігі чэмпіёнаў завершыцца 11 снежня. У 1/8 фіналу выйдуць па дзве лепшыя каманды з васьмі квартэтаў. Стадыя плэй-оф стартуе 18 лютага 2020 года, вырашальны паядынак 65-га па ліку галоўнага клубнага турніру Старога Свету адбудзецца 30 траўня на Алімпійскім стадыёне ў Стамбуле.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.