Вы тут

Прайшла выстава «Віцебшчына — за здаровы спосаб жыцця»


Сёлета традыцыйнае мерапрыемства адбылося дванаццаты раз. Сярод арганізатараў органы мясцовай улады, медыцынскі ўніверсітэт, аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.


Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір ПЕНІН, падкрэсліў, што ў нашай краіне робіцца ўсё, каб грамадзяне атрымлівалі сучасныя комплексныя медыцынскія паслугі. А ўстановы аховы здароўя ў пацвярджэнне гэтага пазнаёмілі з новымі тэхналогіямі і падыходамі ў прафілактыцы і лячэнні захворванняў.

І ўсё больш прыкладаў, што глыбінка падцягваецца да сталічнага ўзроўню. Толькі ў Прыдзвінскім краі больш за чатыры тысячы басейнаў, спартыўных комплексаў, стадыёнаў, іншых спартыўных збудаванняў. І амаль штогод здаюцца пасля частковага, капітальнага рамонту, мадэрнізацыі аб'екты фізкультуры і спорту.

Як заўсёды, на выстаўцы было чаму здзівіцца. Свае экалагічна чыстыя прадукты прэзентавалі вытворцы Віцебскай вобласці. Традыцыйна наведвальнікам спадабаліся дэгустацыі, віктарыны і конкурсы.

На выстаўцы можна было атрымаць кансультацыі педыятра, кардыёлага, эндакрынолага, алерголага, анколага, дэрматолага, задаць пытанні іншым так званым вузкім медыцынскім спецыялістам. Кожны мог прайсці экспрэс-абследаванне стану здароўя.

Перыядычна ў рамках выстаўкі арганізоўвалі розныя майстар-класы: ад скандынаўскай хады да догляду за скурай. Вучылі аказваць самадапамогу і дапамогу ў экстранных сітуацыях, напрыклад пры сімптомах інфаркту. Шмат ахвотных было навучыцца гімнастыцы для вачэй, кантраляванню рацыёну, методыкам псіхалагічнага самарэгулявання. Ды і атрымаць навык правільна чысціць зубы лепш позна, чым ніколі.

Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, пазашкольнай работы, спартыўных секцый. Бацькі гутарылі з трэнерамі, кіраўнікамі гурткоў мастацкай самадзейнасці, кансультаваліся з медыкамі і псіхолагамі наконт таго, чым лепш займацца дзецям.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.