Вы тут

У жыхара Гродзенскага раёна выкралі 600 кілаграмаў бульбы


За некалькі дзён да здарэння гаспадар надзелу бачыў, што ўсе расліны на месцы, а потым раптоўна ўсё было выкапана.


Зламыснікі працавалі хутка, прафесійна і з прыцягненнем тэхнікі. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, вывозілі ўраджай на аўтамабілі. Выкрадзенымі апынуліся 600 кілаграмаў бульбы на агульную суму 150 рублёў.

Цяпер устанаўліваюцца асобы падазраваных у здзяйсненні крадзяжу, па адпаведным артыкуле заведзена крымінальная справа

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.