У сельгасарганізацыях Беларусі бульба ўбрана з 13,2 тыс. га, што складае 47,9% плошчаў, паведамляецца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Усяго ў гэтым годзе пад бульбу адведзена 27,7 тыс. га. Па дадзеных на 23 верасня, выкапана 430,8 тыс. т бульбы. У сярэднім з 1 га ў гэтым годзе збіраюць 325,2 ц бульбы, гэта на 35,9 ц больш за леташні паказчык. Лідарам ва ўборцы другога хлеба з'яўляецца Віцебская вобласць, там на сёння ўбрана 60,9% плошчаў бульбы. Таксама ў дадзеным рэгіёне самы высокі паказчык ураджайнасці - 404,5 ц/га. Крыху менш - 395,3 ц/га - збіраюць у Магілёўскай вобласці.
Працягваецца ў гаспадарках краіны і ўборка цукровых буракоў. На 23 верасня яны прыбраныя з 25 тыс. га, што складае 26,6% ад агульнай плошчы. Сабрана больш за 1,13 млн т салодкіх караняплодаў пры ўраджайнасці 453,2 ц/га (гэта на 29,6 ц больш, чым у мінулым годзе). Цукрыстасць буракоў складае 16,23%. У лік дзяржзаказу прададзена 731,5 тыс. т цукровых буракоў, што складае 35,1% ад плана.
Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеяны больш чым на 828 тыс. га, гэта каля 61% да плана. У цэлым у гэтым годзе азімыя збожжавыя зоймуць 1 352,3 тыс. га сельгасплошчаў. Па дадзеных на 23 верасня, у Магілёўскай вобласці засеяна 74,5% плошчаў, Віцебскай - 58,6%, Мінскай - 64,3%, Брэсцкай і Гродзенскай - 63% і 61,6% адпаведна, у Гомельскай вобласці - 46,1%.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.