Вы тут

Творы 14 беларускіх пісьменнікаў пераклалі на азербайджанскую мову.


Творы 14 беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў увайшлі ў анталогію беларускай дзіцячай літаратуры, якая падрыхтавана да друку ў перакладзе на азербайджанскую мову ў Баку.


Падзея неардынарная, калі ўлічыць тое, што і арыгінальныя кнігі беларускіх аўтараў выходзяць сёння за мяжою не так часта. Праўда, з Азербайджанам у Беларусі стасункі ў галіне міжнародных літаратурных сувязяў у апошнія гады наладжваюцца дастаткова інтэнсіўна. Спрыяе гэтаму ўвага калег з Баку да перакладчыцкай справы, да беларускай літаратуры ўвогуле. Склалася сапраўдная азербайджанская кагорта сяброў беларускай літаратуры. У яе найперш уваходзяць Камран Назірлі, Ірада Мусаева, Салатын Мірзоева, Кямаля Абіева, Севіндж Нурукызы, Чынгіз Алі аглу, іншыя паэты, празаікі, літаратуразнаўцы. Дзякуючы іх намаганням за некалькі апошніх гадоў у Баку пабачыла свет каля дзесяці кніг беларускіх пісьменнікаў. А доктар навук Ірада Мусаева неаднойчы выступала ў літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным друку з артыкуламі, прысвечанымі творчасці лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч, Алены Брава і іншых аўтараў з Беларусі

Што да анталогіі, якая днямі пабачыць свет у выдавецтве «Рэнесанс-А» , то ў яе ўвайшлі творы Генадзя Аўласенкі, Раісы Баравіковай, Аляксея Дударава, Анатоля Зэкава, Клаўдзіі Каліны, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Ліпскага, Паўла Місько, Пятра Рунца і іншых аўтараў, каго добра ведае юны чытач Беларусі.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: З дзецьмі Азербайджана «размаўляюць» беларускія пісьменнікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Спорт

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская:  На корце сяброў няма

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: На корце сяброў няма

У яе планах — стаць лепшай за Арыну Сабаленку.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.