Вы тут

У суботу моцныя ліўні, а на захадзе да плюс 20 градусаў


На гэтым тыдні антыцыклон падарыў злёгку халоднае, але сонечнае надвор'е. І сёння ўдзень атмасферны ціск будзе павышаны, але паступова стане падаць, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторыгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ды і ў суботу ўначы захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, але па захадзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны надвор'е пачне фарміраваць сістэма атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы. Уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень пераважна воблачнае надвор'е. Уначы па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Раніцай і днём месцамі моцныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, умераны, удзень парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы апусціцца да 1—8 цяпла, па ўсходзе ў асобных раёнах замаразкі да мінус 2 градусаў, максімальная тэмпература ўдзень ад плюс 10 да плюс 17 градусаў. А вось у заходніх раёнах у гэты час будзе значна цяплей: тэмпература паветра ўначы — у раёне плюс 9—11 градусаў, а ўдзень — ад 18 да 20 цяпла.

У нядзелю на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы істотна павысіцца і будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, а максімальная ўдзень — 12—18 цяпла.

Увага! Сіноптыкі папярэджваюць: у сувязі з пагрозай замаразкаў не варта пакідаць без укрыцця на палях выкапаную бульбу і караняплоды.

Сяргей КУРКАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.